Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы «Якая ты дарагая мне, мая родная мова!» праходзіць з 19 да 23 верасня

Дата: 20 сентября 2022 в 16:49, Обновлено 20 сентября 2022 в 16:52
79 просмотров

З 19 па 23 верасня 2022 года у ДУА “Малажынскi дзiцячы сад” пройдзе тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. На гэты тыдзень у дзіцячым садку запланаваны рад мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове. Пазнаёміцца з тым, як праходзілі мерапрыемствы,мы запрашаем Вас у фотаальбом на нашым сайце.

Максім Танк

Родная мова

Зь легэндаў i казак былых пакаленьняў,

З калосься цяжкога жытоў і пшанiц,

З сузор'яў i сонечных цёплых праменьняў,

З грымучага зьзяньня бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасьцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Сьвятынi народа, бясьсьмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасьця i гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такiх нэтраў, глыбокага мора

I гор, празь якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоньня

Стаiць акрываўлены вораг зь пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і над песьняй маёй, –

Над тым, што было і што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,

Сьвятлом незгасальным у сэрцы сваiм

Празь цемру і горы змаганьняў суровых.

Калi ж ападзе і разьвеецца дым

I нiвы васкросшыя закаласяцца, –

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,

Iзноў зазьвiнiш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасi iх сярэбраны гром

I вусны расквецiш усьмешкай дзiцяцi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.